Главная » Я люблю беларускую мову!

Я люблю беларускую мову!

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Зараз у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, і, па прагнозах спецыялістаў, недзе 40 % з іх у бліжэйшы час могуць знікнуць. Таму невыпадкова, што гучыць заклік зберагчы кожную мову як увасабленне ўнікальнага светабачання, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў. «Родная мова, – як зазначыў у 2009 годзе генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіхіра Мацуура, – неацэнна для кожнага з нас. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі».

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна, безумоўна, мае шмат агульных граматычных і лексічных рыс з рускай і ўкраінскай мовамі. Аднак і спецыфічных адметнасцей багата ў нашай роднай мове. Гэта дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя і суседняя мяккасць, у нескладовае і апостраф. А колькі самабытных беларускіх слоў!


План правядзення Тыдня беларускай мовы  ДУА”Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” з 17.02.2025 па 22.02.2025

МерапрыемстваКласДата
1Адкрыццё Тыдня беларускай мовы “Як ты, дорага мне,мая родная мова! ”3-1117.02
2Віктарына “Беларуская  скарбонка.”7
3Турнір знатакоў ”Таямніцы  роднай  мовы.”8
4Флэшмоб ”Маё любімае беларускае слова.”3-7
5Акцыя “Гавары са мной па — беларуску.”3-1118.02
6Конкурс ”Краязнаўчы  калейдаскоп.”9
7Выстава малюнкаў “Беларусь мая сінявокая.”3-919.02
8Конкурс чытальнікаў вершаў “Мой  чароўны беларускі край.”3-11
9Музейны ўрок “Беларускія стравы.”5-8
10Падарожжа-віктарына “Скарбы  роднага краю.”10-1120.02
11Літаратурна-забаўляльная  праграма “Грыбок, грыбок,выстаў лабок.”3
12Акцыя “Пажаданні роднай мове.”3-11
13Свята “Чароўнае беларускае слова.”421.02
14Гродзенскі абласны дыктант,прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.9-11,настаўнікі
15Этнаграфічны  “Скарбы роднага краю.”5-922.02

22 лютага 2025 года вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у этнаграфічным турніры «Скарбы роднага краю»


21 лютага 2025 года вучні 4 класа прынялі ўдзел у свяце «Чароўнае беларускае слова»


21 лютага 2025 года вучні і настаўнікі Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна далучыліся да напісання Усебеларускай дыктоўкі


20 лютага вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у падарожжы — віктарыне «Скарбы роднага краю»


20 лютага вучні 5-11прынялі ўдзел у акцыі «Пажаданні роднай мове»


20 лютага 2025 года вучні 3 класа прынялі ўдзел у літаратурна-забаўляльнай праграме «Грыбок, грыбок, выстаў лабок»


19 лютага 2025 года вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларусь мая сінявокая»


19 лютага 2025 года вучні 3 і 4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларусь мая сінявокая»


19 лютага 2025 года вучні нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў “Мой  чароўны беларускі край.”


19 лютага 2025 года для вучняў 5-8 класаў прайшоў музейны ўрок “Беларускія стравы.”


18 лютага 2025 года вучні 9 класа прынялі ўдзел у конкурсе»Краязнаўчы калейдаскоп» (апавядалі пра знакамітых людзей Беларусі, пра абрады і традыцыі беларусаў, пра беларускі нацыянальны касцюм)


18 лютага 2025 года вучні 3 і 4 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Гавары са мной па-беларуску»


18 лютага 2025 года вучні, настаўнікі, работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Гавары са мной па-беларуску»(перакладалі словы з рускай мовы, тлумачылі лексічнае значэнне слоў, размаўлялі па-беларуску)


17 лютага 2025 года з вучнямі 8 класа быў праведзены турнір знатакоў «Таямніцы роднай мовы»


17 лютага 2025 года з вучнямі 7 класа была праведзена віктарына «Беларуская скарбонка»


17 лютага 2025 года прайшоў флэшмоб «Маё любімае беларускае слова» (5-7 клас)


17 лютага 2025 года прайшоў флэшмоб «Маё любімае беларускае слова» (3-4 клас)


17 лютага 2025 года ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры адбылося адкрыццё тыдня беларускай мовы «Як ты, дорага мне, мая родная мова!»


Тыдзень беларускай мовы  ДУА”Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” з 19.02.2024 па 24.02.2024





Прынялі ўдзел вучні 10, 11класаў, лепшыя работы ў Гладкай Яны, Яўсей Анастасіі 10клас, Панкевіч Крысціны, Санько Яны, Яцук Анастасіі 11клас.






Удзел прынялі 15 чалавек. Лепшыя работы ў Яўсей Анастасіі 10 клас, Царука Дзяніса, Панкевіч Крысціны, Санько Яны 11 клас, а з настаўнікаў лепшыя работы ў Савоська Іны Георгіеўна і Кажамякінай Алены Вячаславаўны.