Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!
Францішак Багушэвіч
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі». Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна, безумоўна, мае шмат агульных граматычных і лексічных рыс з рускай і ўкраінскай мовамі. Аднак і спецыфічных адметнасцей багата ў нашай роднай мове. Гэта дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя і суседняя мяккасць, у нескладовае і апостраф. А колькі самабытных беларускіх слоў!
Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!
План правядзення Тыдня беларускай мовы ДУА ”Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” з 16.02.2026 па 21.02.2026
| № | Мерапрыемства | Клас | Дата |
| 1. 2. 3. | Адкрыццё Тыдня беларускай мовы “Родная мова, цудоўная мова!Ты нашых думак уток і аснова!” Віктарына “Беларуская скарбонка” Флэшмоб ”Маё любімае беларускае слова” | 3-11 8 3- 11 | 16.02 |
| 4. 5. | Акцыя “Гавары са мной па — беларуску” Лінгвістычны батл”Жаўруковаю песняю мова звініць!” | 3-11 3 | 17.02 |
| 6. 7. | Выстава малюнкаў “Беларусь мая сінявокая.” Гульня — віктарына”Таямніцы беларускага слова” | 3-9 4 | 18.02 |
| 8. 9. | Літаратурна-музычная кампазіцыя “Паэтычны вянок роднаму слову” Акцыя “Пажаданні роднай мове” | 3-11 5-11 | 19.02 |
| 10. 11. | Музейны занятак “Беларускія стравы” Агульнацыянальная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы і Году беларускай жанчыны | 5-8 9-11, настаўнікі | 20.02 |
| 12. | Беларуская каляндарна-абрадавая інсцэніроўка” Масленіца ў госці да нас прыйшла” | 3-11 | 21.02 |
СПРАВАЗДАЧА
20 лютага 2026




19 лютага 2026



19 лютага вучні 5-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Пажаданні роднай мове»


18 лютага 2026
18 лютага вучні 4 класа прынялі ўдзел у гульні — віктарыне «Таямніцы роднага слова»


18 лютага вучні 3-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларусь мая сінявокая»


18 лютага для вучняў 3 класа быў праведзены лінгвістычны батл «Жаўруковаю песняю мова звініць»


17 лютага 2026

17 лютага вучні 3-10 класаў, настаўнікі, работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Гавары са мной па-беларуску»


16 лютага 2026
16 лютага для вучняў 8 класа была праведзена віктарына «Беларуская скарбонка»

Вучні 4 -10 класаў прынялі актыўны ўдзел у флэшмобе «Маё любімае беларускае слова»




