Главная » Военно-патриотическое воспитание » Экскурсія «Этнаграфія і побыт беларусаў»

Экскурсія «Этнаграфія і побыт беларусаў»

22 кастрычніка ў школьным краязнаўчым музеі для вучняў 5 класа была праведзена экскурсія «Этнаграфія і побыт беларусаў «. Падчас экскурсіі вучні пазнаеміліся з хатнім вясковым посудам, якім карысталіся нашы продкі ў паўсядзённым жыцці, з гісторыяй узнікнення рамёстваў на тэрыторыі Беларусі, з прыладамі працы. Больш усяго дзяцей зацікавіў ткацкі станок. Вучні таксама заглянулі і ў бабулін куфэрак, у якім знаходзіцца вялікая колькасць ручнікоў, сурвэтак, абрусаў, пра якія вельмі цікава апавядаюць экскурсаводы.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *