Главная » Без рубрики » Экскурсія «1418 шагоў Перамогі»

Экскурсія «1418 шагоў Перамогі»

20 лістапада вучні 9-11 класаў ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна» наведалі Карэліцкі краязнаўчы музей, дзе для іх была праведзена экскурсія «1418 шагоў Перамогі». Марыя Уладзіміраўна расказала пра пачатак вайны, абарону Брэсцкай крэпасці, горада Магілева, пра бітву за Маскву, блакаду Ленінграда, пра бітву пад Сталінградам і парад на Краснай плошчы. Навуковы супрацоўнік прыгадала помнікі і карціны, прысвечаныя памяці ахвяр вайны. Безумоўна, калі дзеці вывучаюць гісторыю, фарміруецца душа народа. Экскурсія была арганізавана ў рамках інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай тэме генацыду беларускага народа у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *