28 лістапада ў школьным краязнаўчым музеі для вучняў 10-11 класаў быў праведзены музейны ўрок «Знакамітыя землякі малой Радзімы». Вучні пазнаеміліся з жыццём і творчым шляхам Івана Вярбіцкага і Івана Жука, са зборнікамі іх вершаў. Экскурсавод расказала вучням пра Мікалая Арцюха, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.



