12 студзеня для вучняў 5-11класаў была паказана каляндарна — абрадавая інсцэніроўка «Добры вечар, шчодры вечар!» Да гаспадара і гаспадыні прыйшлі калядоўшчыкі з каляднай зоркай і казой. Калядоўшчыкі чыталі вершы, спявалі калядныя песні, варажылі, а гаспадыня і гаспадар частавалі іх прысмакамі. Прадстаўленне суправаджалася загадкамі, жартамі, пажаданнямі шчасця і добрага ўраджаю.



