19 лютага вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыя “Паэтычны вянок роднаму слову”
Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі,паказвалі сцэнкі, расказвалі легенды пра беларускую мову.










18 лютага вучні 4 класа прынялі ўдзел у гульні — віктарыне «Таямніцы роднага слова»
Гульня складалася з трох тураў: першы «Загадкі», другі «Неверагодныя пераўтварэнні слоў», трэці «Перакладчыкі».






18 лютага для вучняў 3 класа быў праведзены лінгвістычны батл «Жаўруковаю песняю мова звініць»
Батл складаўся з тураў. Першы тур » Кветкавы філворд». У кветках схаваліся назвы кветак і раслін. Другі тур «Назаві мяне па-беларуску». Трэці тур «Залацінкі роднай мовы». Прыказкі і прымаўкі, якія вякамі складаў народ. Чацверты тур «Папацей, грамацей». Выправіць памылкі ў словах.







17 лютага 2026 года ва ўстанове адукацыі для вучняў 3 класа была праведзена інтэлектуальная гульня «Размаўляй па-беларуску»
Мэты гульні: папулярызацыя беларускай мовы сярод падрастаючага пакалення; падтрымка цікавасці да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа; фарміраванне нацыянальна свядомай асобы, яе менталітэту; развіццё моўнай культуры, пашырэнне агульнага і лінгвістычнага кругагляду. Гульня паказала прыгажосць і багацце беларускай мовы.







17 февраля 2026 года для учащихся 11 класса была организована профориентационная встреча с главным врачом Кореличского районного центра гигиены и эпидемиологии Германюком А. В.
Александр Владимирович познакомил учащихся выпускного класса с профессиями медико-профилактической сферы: врача — эпидемиолога, врача — гигиениста, валеолога и техника-лаборанта.
В ходе беседы главный врач подробно рассказала о важности и престиже медицинской профессии, о том, как строится карьера врача — эпидемиолога, какие задачи решаются в зональном центре, и какие условия для работы созданы молодым специалистам.



































