19 лютага вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыя “Паэтычны вянок роднаму слову”

Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі,паказвалі сцэнкі, расказвалі легенды пра беларускую мову.

19 лютага вучні 5-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Пажаданні роднай мове»

18 лютага вучні 4 класа прынялі ўдзел у гульні — віктарыне «Таямніцы роднага слова»

Гульня складалася з трох тураў: першы «Загадкі», другі «Неверагодныя пераўтварэнні слоў», трэці «Перакладчыкі».

18 лютага вучні 3-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларусь мая сінявокая»

18 лютага для вучняў 3 класа быў праведзены лінгвістычны батл «Жаўруковаю песняю мова звініць»

Батл складаўся з тураў. Першы тур » Кветкавы філворд». У кветках схаваліся назвы кветак і раслін. Другі тур «Назаві мяне па-беларуску». Трэці тур «Залацінкі роднай мовы». Прыказкі і прымаўкі, якія вякамі складаў народ. Чацверты тур «Папацей, грамацей». Выправіць памылкі ў словах.

17 февраля 2026 года в учреждении образования состоялось профсоюзное собрание первичной профсоюзной организации

17 лютага вучні 3-10класаў, настаўнікі, работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Гавары са мной па-беларуску»


17 лютага 2026 года ва ўстанове адукацыі для вучняў 3 класа была праведзена інтэлектуальная гульня «Размаўляй па-беларуску»

Мэты гульні: папулярызацыя беларускай мовы сярод падрастаючага пакалення; падтрымка цікавасці да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа; фарміраванне нацыянальна свядомай асобы, яе менталітэту; развіццё моўнай культуры, пашырэнне агульнага і лінгвістычнага кругагляду. Гульня паказала прыгажосць і багацце беларускай мовы.

17 февраля 2026 года для учащихся 11 класса была организована профориентационная встреча с главным врачом Кореличского районного центра гигиены и эпидемиологии Германюком А. В.

Александр Владимирович познакомил учащихся выпускного класса с профессиями медико-профилактической сферы: врача — эпидемиолога, врача — гигиениста, валеолога и техника-лаборанта.
В ходе беседы главный врач подробно рассказала о важности и престиже медицинской профессии, о том, как строится карьера врача — эпидемиолога, какие задачи решаются в зональном центре, и какие условия для работы созданы молодым специалистам.

Віктарына «Беларуская скарбонка»

16 лютага для вучняў 8 класа была праведзена віктарына «Беларуская скарбонка». У час віктарыны вучні адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі. Яны вандравалі па розных старонках культуры, гісторыі мовы Беларусі, а заадно мы пабачылі, на колькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную мову.