21 лютага ў школе адбылася каляндарна-абрадавая інсцэніроўка «Масленіца ў госці да нас прыйшла»

Вучні гулялі ў гульні, танцавалі, вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, частаваліся блінамі. На свяце ніхто не сумаваў, усе весяліліся і жартавалі.

20 лютага у комплексным краязнаўчым музеі школы для вучняў 5-8 класаў быў праведзены музейны ўрок «Беларускія стравы»

Вучні пазнаеміліся з беларускімі справамі,рэцэптамі іх прыгатавання,прынеслі стравы, якія прыгатавалі дома, зрабілі іх прэзентацыю, а затым усе разам смакавалі іх.

20 лютага вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у агульнацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы і Году беларускай жанчыны

Удзел у дыктоўцы прынялі 16 вучняў. Лепшыя работы ў Дубчонак Уладзіславы, Аўласавай Дар’і 8клас,Вадап’ян Веры 9 клас, Меленяка Ксеніі 10 клас, Дудук Яны і Марук Аляксандры 11 клас.

19 лютага вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыя “Паэтычны вянок роднаму слову”

Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі,паказвалі сцэнкі, расказвалі легенды пра беларускую мову.

19 лютага вучні 5-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Пажаданні роднай мове»

18 лютага вучні 4 класа прынялі ўдзел у гульні — віктарыне «Таямніцы роднага слова»

Гульня складалася з трох тураў: першы «Загадкі», другі «Неверагодныя пераўтварэнні слоў», трэці «Перакладчыкі».

18 лютага вучні 3-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларусь мая сінявокая»

18 лютага для вучняў 3 класа быў праведзены лінгвістычны батл «Жаўруковаю песняю мова звініць»

Батл складаўся з тураў. Першы тур » Кветкавы філворд». У кветках схаваліся назвы кветак і раслін. Другі тур «Назаві мяне па-беларуску». Трэці тур «Залацінкі роднай мовы». Прыказкі і прымаўкі, якія вякамі складаў народ. Чацверты тур «Папацей, грамацей». Выправіць памылкі ў словах.

17 февраля 2026 года в учреждении образования состоялось профсоюзное собрание первичной профсоюзной организации

17 лютага вучні 3-10класаў, настаўнікі, работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Гавары са мной па-беларуску»