Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!
Францішак Багушэвіч
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Зараз у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, і, па прагнозах спецыялістаў, недзе 40 % з іх у бліжэйшы час могуць знікнуць. Таму невыпадкова, што гучыць заклік зберагчы кожную мову як увасабленне ўнікальнага светабачання, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў. «Родная мова, – як зазначыў у 2009 годзе генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіхіра Мацуура, – неацэнна для кожнага з нас. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі».
Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна, безумоўна, мае шмат агульных граматычных і лексічных рыс з рускай і ўкраінскай мовамі. Аднак і спецыфічных адметнасцей багата ў нашай роднай мове. Гэта дзеканне і цеканне, аканне і яканне, зацвярдзелыя зычныя і суседняя мяккасць, у нескладовае і апостраф. А колькі самабытных беларускіх слоў!
Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!
План правядзення Тыдня беларускай мовы ДУА”Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” з 17.02.2025 па 22.02.2025
№ | Мерапрыемства | Клас | Дата |
1 | Адкрыццё Тыдня беларускай мовы “Як ты, дорага мне,мая родная мова! ” | 3-11 | 17.02 |
2 | Віктарына “Беларуская скарбонка.” | 7 | |
3 | Турнір знатакоў ”Таямніцы роднай мовы.” | 8 | |
4 | Флэшмоб ”Маё любімае беларускае слова.” | 3-7 | |
5 | Акцыя “Гавары са мной па — беларуску.” | 3-11 | 18.02 |
6 | Конкурс ”Краязнаўчы калейдаскоп.” | 9 | |
7 | Выстава малюнкаў “Беларусь мая сінявокая.” | 3-9 | 19.02 |
8 | Конкурс чытальнікаў вершаў “Мой чароўны беларускі край.” | 3-11 | |
9 | Музейны ўрок “Беларускія стравы.” | 5-8 | |
10 | Падарожжа-віктарына “Скарбы роднага краю.” | 10-11 | 20.02 |
11 | Літаратурна-забаўляльная праграма “Грыбок, грыбок,выстаў лабок.” | 3 | |
12 | Акцыя “Пажаданні роднай мове.” | 3-11 | |
13 | Свята “Чароўнае беларускае слова.” | 4 | 21.02 |
14 | Гродзенскі абласны дыктант,прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. | 9-11,настаўнікі | |
15 | Этнаграфічны “Скарбы роднага краю.” | 5-9 | 22.02 |
22 лютага 2025 года вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у этнаграфічным турніры «Скарбы роднага краю»

21 лютага 2025 года вучні 4 класа прынялі ўдзел у свяце «Чароўнае беларускае слова»



20 лютага вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у падарожжы — віктарыне «Скарбы роднага краю»


20 лютага вучні 5-11прынялі ўдзел у акцыі «Пажаданні роднай мове»



19 лютага 2025 года вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларусь мая сінявокая»


19 лютага 2025 года вучні 3 і 4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Беларусь мая сінявокая»




19 лютага 2025 года для вучняў 5-8 класаў прайшоў музейны ўрок “Беларускія стравы.”




18 лютага 2025 года вучні 3 і 4 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Гавары са мной па-беларуску»




17 лютага 2025 года з вучнямі 8 класа быў праведзены турнір знатакоў «Таямніцы роднай мовы»


17 лютага 2025 года з вучнямі 7 класа была праведзена віктарына «Беларуская скарбонка»


17 лютага 2025 года прайшоў флэшмоб «Маё любімае беларускае слова» (5-7 клас)


17 лютага 2025 года прайшоў флэшмоб «Маё любімае беларускае слова» (3-4 клас)



Тыдзень беларускай мовы ДУА”Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” з 19.02.2024 па 24.02.2024
24 лютага прайшоў этнаграфічны турнір «Скарбы роднага краю».









23 лютага вучні 3 класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Роднага слова ўсмешка».









23 лютага вучні 5-11класаў прынялі ўдзел у акцыі «Пажаданні роднай мове».










22 лютага вучні 4 класа прынялі ўдзел у турніры знаўцаў «Беларуская мова — родная мова».




22 лютага прайшоў конкурс творчых работ «За што я люблю родную зямлю».
Прынялі ўдзел вучні 10, 11класаў, лепшыя работы ў Гладкай Яны, Яўсей Анастасіі 10клас, Панкевіч Крысціны, Санько Яны, Яцук Анастасіі 11клас.


22 лютага прайшло падарожжа — віктарына «Жыве ў вяках беларускае слова» для вучняў 9 — 10 класаў.







21 лютага вучні 8 класа прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Мы ўсё гэта ведаем».







21лютага вучні 5-10 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў «Мой чароўны беларускі край».










21 лютага прайшоў конкурс малюнкаў «Беларусь мая сінявокая», удзел у якім прынялі вучні 4-9 класаў.


21 лютага вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта «Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў».
Удзел прынялі 15 чалавек. Лепшыя работы ў Яўсей Анастасіі 10 клас, Царука Дзяніса, Панкевіч Крысціны, Санько Яны 11 клас, а з настаўнікаў лепшыя работы ў Савоська Іны Георгіеўна і Кажамякінай Алены Вячаславаўны.







Конкурс «Краязнаўчы калейдаскоп» 9 клас (20.02.2024)








Акцыя «Гавары са мной па-беларуску» 3-11 класы і настаўнікі (20.02.2024)










Флэшмоб «Маё любімае беларускае слова» 3-7 класы (19.02.2024)









Турнір знатакоў «Таямніцы роднай мовы» 5 клас (19.02.2024)







Віктарына «Беларуская скарбонка» 7-8 класы (19.02.2024)








