ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
1. Установа адукацыі створана для дасягнення адукацыйных мэтаў і не праследуе атрымання прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.
2. Установа адукацыі выконвае навучальную, выхаваўчую, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.
3. У сваёй дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:
прыярытэту адукацыі;
прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі;
гарантыі канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю, духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё;
забеспячэнне роўнага доступу да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў;
абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі;
інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору пры захаванні і развіцці традыцый нацыянальнай сістэмы адукацыі;
падтрымкі і развіцця адукацыі з улікам задач устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы;
дзяржаўна-грамадскага характару кіравання адукацыяй;
свецкага характару адукацыі.
4. Прадметам дзейнасцi Установы адукацыі з’яўляецца рэалiзацыя адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, плана абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.
5. Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца:
рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі;
фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый асобы навучэнца;
фарміраванне рознабакова развітай асобы, маральна зрэлай, творчай асобы навучэнца;
развіццё інтэлектуальных, духоўна-маральных, творчых, фізічных, і прафесійных якасцяў асобы навучэнца;
правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выкладання і выхавання.
6. Для выканання мэт дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў;
падрыхтоўка выхаванцаў да працягнення навучання;
атрыманне навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі, ведаў і навыкаў, неабходных у выбары будучай прафесіі;
ажыццяўленне падрыхтоўкі навучэнцаў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;
развіццё асобы навучэнцаў, іх здольнасцяў і схільнасцяў;
стварэнне ўмоў, неабходных і дастатковых для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы навучэнцаў;
правядзенне навукова-метадычнай работы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;
арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;
фарміраванне ў навучэнцаў высокіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, адказнасці, працавітасці, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове грамадзянскай ідэалогіі;
фарміраванне культуры сямейных адносін;
правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання;
стварэнне ўмоў і магчымасцяў для маральна-псіхалагічнай і сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў, садзеянне максімальнай сацыялізацыі і запатрабаванасці асобы кожнага навучэнца;
аздараўленне.
7. Выхаванне грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы.
8. Установа адукацыі можа ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.